Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ТУКУМА́Н (Tucumán),

Сан-Мігель-дэ-Тукуман, горад на ПнЗ Аргенціны, у даліне р. Саладыльё. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 1565. У 1816 у Т. абвешчана незалежнасць краіны. Каля 600 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Гал. эканам. цэнтр ПнЗ Аргенціны. Прам-сць: цукр., хім., маш.-буд., металаапр., абутковая. швейная. Ун-т.

т. 16, с. 23

ТУКУРЫ́НГРА,

горны хрыбет у Амурскай вобл. Расіі. Аддзяляе Верхнязейскую раўніну ад Амурска-Зейскага плато. Даўж. 230 км. Выш. да 1605 м. Складзены пераважна з метамарфічных сланцаў і пясчанікаў. Характэрны сярэднягорны рэльеф са слядамі стараж. зледзянення. Сейсмізм. Радовішчы золата, кінавары, жал. і інш. руд. На схілах — лістоўнічныя лясы і бярэзнікі, вышэй — кедравы сланік, каменныя россыпы. Зейскі запаведнік. На р. Зея — Зейская ГЭС.

т. 16, с. 23

ТУ́ЛА,

горад, цэнтр Тульскай вобл. Расіі. на р. Упа. Каля 530 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Буйны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. і металаапр. (з-ды: металаапр., «Тульскі камбайнавы завод», «Арсенал», маш.-буд., горнага і трансп. машынабудавання, зброевы, кацельна-вентылятарны, гандл. і тэхнал. абсталявання і інш.), чорная металургія, хім., лёгкая, харчовая. Вытв-сць муз. інструментаў, буд. матэрыялаў. Ун-т. Тэатры. Музеі: краязнаўчы, маст., зброі (з 1724). Арх. помнікі: Крэмль (1514—21) з Успенскім саборам (1762—64), царква Благавешчання (1692), інш. будынкі 18—19 ст.

Упершыню згадваецца ў Ніканаўскім летапісе пад 1146. У 13—14 ст. належала Залатой Ардзе. Потым захоплена разанскім князем, у 1503 далучана да Маскоўскага вял. княства. У 1520 пабудаваны каменны крэмль. У 16—17 важны ўмацаваны пункт на паўд. ускраіне Маскоўскай дзяржавы. У 1552 вытрымала аблогу войск крымскага хана Дэўлет-Гірэя. У 1607 у Тульскім крамлі больш за 3 месяцы абараняліся ўдзельнікі Балотнікава паўстання 1606—07. З 17 ст. Т. — цэнтр жалезаапрацоўчай і зброевай вытв-сці. У 1712 тут засн. першы ў Расіі дзярж. зброевы завод. З 1774 Т. — цэнтр Тульскага намесніцтва, з 1796 — Тульскай губ. У 19 ст. тут створаны зброевыя і металаапрацоўчыя з-ды, самаварныя і гармонікавыя ф-кі, развіваліся саматужныя промыслы. У 1929—37 у складзе Маскоўскай, з 1937 цэнтр Тульскай вобл. У кастр. — снеж. 1941 ням.-фаш. войскі аблажылі Т. з З, Пд і У, але не здолелі ўзяць. За мужнасць і гераізм жыхароў горада Т. нададзена ганаровае званне «Горад-герой» (1976).

Крэмль у г. Тула.

т. 16, с. 23

ТУ́ЛАВА,

вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Віцьба. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Тулава». За 2 км ад усх. ускраіны г. Віцебск. 1808 ж., 707 двароў (2002). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.

т. 16, с. 23

ТУ́ЛАВА,

вёска ў Зэльвенскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Зэльва — Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад гар. пас. і чыг. ст. Зэльва, 132 км ад Гродна. 148 ж., 76 двароў (2002). Пач. школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 23

ТУ́ЛАВА,

вадасховішча ў Віцебскім р-не, каля в. Тулава. Створана ў 1983 у пойме р. Віцьба, на месцы воз. Тулава. Пл. 0,39 км², даўж. 1,9 км, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 12 м, аб’ём 1,33 млн. м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 5 млн. м³. Ахоўныя дамбы (агульная даўж. 400 м) пабудаваны ў месцах магчымага пераліву вады з вадасховішча ў р. Віцьба. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,7 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.

т. 16, с. 23

ТУ́ЛАЎ Фёдар Андрэевіч (1792—1855),

жывапісец. Творчасць звязана з Расіяй і Беларуссю (Магілёў, Слаўгарад). Верагодна, з прыгонных, які атрымаў вольную. Працаваў у жанры партрэта. Напісаў больш за 50 твораў, сярод якіх партрэты М.​А.​Шахаўскога, Л.​М.​Шахаўской (абодва сярэдзіна 1810-х г.), Л.​А.​Шахаўской, П.​М.​Мураўёвай, невядомага (усе 1820-я г.), А.​М.​Мураўёва, П.​М.​Мураўёвай з дачкой Соняй (абодва канец 1820 — пач. 1830-х г.), групавы партрэт сям’і кн. Шахаўскіх.

Літ.:

Котельникова И.Г. Ф.​А.​Тулов — малоизвестный русский портретист первой половины XIX в. // Памятники культуры. Ежегодник, 1980. Л., 1981.

А.​К.​Рэсіна.

Ф.Тулаў. Партрэт А.​М.​Мураўёва.

т. 16, с. 24

ТУЛЕБА́ЕЎ Мукан Тулебаевіч (13.3.1913, с. Каршыган Талды-Курганскай вобл., Казахстан — 2.4.1960),

казахскі кампазітар; адзін з заснавальнікаў нац. кампазітарскай школы. Нар. арт. СССР (1959). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1951). У 1953—56 выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі. Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст. 1946), сімф. паэма «Казахстан» (1951), хар. сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні. Адзін з аўтараў музыкі Дзярж. гімна Казахскай ССР (1945). Складальнік зб. нар. каз. песень «Макпал» (1979). Дзярж. прэмія СССР 1949.

т. 16, с. 24

ТУЛЕГЕ́НАВА Бібігуль Ахметаўна (н. 16.12 1929, г. Сяміпалацінск, Казахстан),

казахская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар. арт. СССР (1967). Скончыла Алма-Ацінскую кансерваторыю (1954), з 1980 выкладае ў ёй (з 1982 праф.). У 1956—71 у Казахскай філармоніі, 1954—56 і з 1971 у Казахскім т-ры оперы і балета. Сярод партый: Кыз-Жыбек («Кыз-Жыбек» Я.​Брусілоўскага), Гульбаршын («Алпамыс» Е.​Рахмадыева), «Енлік» («Енлік-Кебек» Г.​Жубанавай), Алтынчач («Алтынчач» Н.​Жыганава), Джыльда («Рыгалета» Дж.​Вердзі), Снягурачка («Снягурачка» М.​Рымскага-Корсакава) і інш. Выканаўца канцэртаў для голасу з аркестрам Р.​Гліэра і С.​Мухамеджанава. Дзярж. прэмія Казахстана 1966. Дзярж. прэмія СССР 1970.

т. 16, с. 24

ТУ́ЛЕС (Pluvialis squatarola),

птушка сям. сяўцовых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў тундрах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі рэдкі, трапляецца на вясеннім і асеннім пралётах. Трымаецца пясчаных і камяністых узбярэжжаў вадаёмаў. Нар. назва сявец.

Даўж. цела да 30 см, маса да 225 г. Апярэнне рэзка кантрастнае: ніз цела і бакі галавы чорныя, на галаве і шыі чорнае поле акаймавана шырокай белай паласой. Спіна шэрая з рэзкімі белымі папярочнымі стракацінамі. Падпахавае пер’е чорнае, падхвосце белае. Дзюба чорная, моцная. Корміцца насякомымі, іх лічынкамі, малюскамі, ракападобнымі, насеннем і ягадамі. Нясе 3—4 яйцы.

Тулес.

т. 16, с. 24