дабраякасная пухліна з гіялінавага храстка. Часцей пашкоджваюцца косці (пераважна трубчастыя косці кісці), радзей — мяккія тканкі. Пры Х. адзначаецца вузлаватая дэфармацыя пашкоджаных участкаў. Лячэнне хірургічнае.
род кветкавых раслін сям. складанакветных (астравых). Каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпавых і пустынных раёнах Еўразіі і Паўн. Афрыкі. На Беларусі 1 від — Х. сітападобная, або звычайная (Ch. juncea). Трапляецца ў хваёвых лясах, далінах рэк, уздоўж дарог.
Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—125 см са стрыжнёвым коранем. Сцёблы растапырана-галінастыя. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, чаранковае. выемчата-перыста-надрэзанае, сцябловае — лінейнае. Кветкавыя кошыкі сабраны ў сціснута-мяцёлчатае суквецце. Плод — сямянка.
ХАНЗАДЗЯ́Н Серо Мікалаевіч (н. 3.12.1915, г. Гарыс, Арменія),
армянскі пісьменнік. Засл. дзеяч культ. Арменіі (1974). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Гарыскае пед. вучылішча (1934). Працаваў настаўнікам. Аўтар раманаў «Людзі нашага палка» (1950), «Зямля» (кн. 1—2, 1954—55), «Мхітар Спарапет» (1961), «Каджаран» (1965), «Світанне над Севанам» (1974), «Загаварыце, горы Арменіі» (1976), «Царыца Арменіі» (1978), «Андранік» (1989), «Нждзе» (1993), мемуараў «Кніга пра былое» (1966), «Тры гады і 291 дзень» (1972), зб-каў навел, кнігі публіцыстыкі «Сказанне пра родны край» (кн. 1—2, 1980—81). На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Ю.Канэ, М.Парахневіч, П.Стэфановіч. В.Супрунчук, Г.Шупенька. Дзярж. прэмія Арменіі 1977.
ХАНІ́НАЎ Міхаіл Ванькаевіч (1.1.1919, пас. Цаган-Нур, Калмыкія — 22.9.1981),
калмыцкі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Вышэйшыя літ. курсы (1969), Літ.ін-т імя М.Горкага (1975) у Маскве. У 1942—44 удзельнік партыз. руху на Беларусі. Друкаваўся з 1935. Асн. тэмы твораў — гісторыя роднай зямлі, партыз. гераізм. Аўтар зб-каў лірыкі «Калі звініць мая домра» (1964), «Да апошняй атакі» (1968), «Вясна майго стэпу» (1969), «Пад небам Расіі» (1971), «Не страляйце ў Радзіму маю» (1978), «Кавыль» (1979), зб-каў апавяданняў і нарысаў «Людзі нашага часу» (1962), «Душэўныя людзі» (1966), аўтабіягр. аповесці «Міша Чорны — гэта я!» (1976), рамана «Памятаеш, зямля Смаленская» (1977). Перакладаў на калмыцкую мову творы Я.Купалы, П.Броўкі, А.Пысіна, М.Танка. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Броўка, Г.Бураўкін, С.Грахоўскі, І.Калеснік, К.Камейша, Пысін, Ю.Свірка, М.Танк. Ганаровы грамадзянін г. Беразіно Мінскай вобл.
шліфавальна-прыцірачны металарэзны станок для апрацоўкі пераважна цыліндрычных паверхняў ханінгаваннем.
Адрозніваюць Х.с.: адна- і шматшпіндэльныя; для апрацоўкі адтулін і вонкавых паверхняў; верт., гарыз. і нахіленыя; універсальныя і спецыялізаваныя; паўаўтам. і аўтаматычныя. Рабочы інструмент — ханінгавальная галоўка (хон), якая робіць адначасова вярчальны (ад электрапрывода) і зваротна-паступальны (ад гідрапрывода) рухі. Са шпіндэлем станка хон злучаны універсальнымі шарнірамі (забяспечвае яго самаўстаноўку адносна паверхні, што апрацоўваецца). Выкарыстоўваюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытв-сці для апрацоўкі блокаў цыліндраў рухавікоў унутр. згарання, паліўнай апаратуры і інш.
аддзелачная апрацоўка металаў рэзаннем на ханінгавальным станку, разнавіднасць абразіўнай апрацоўкі. Выконваецца дробназярністымі абразіўнымі брускамі, што манціруюцца на галоўцы (хоне). Робіцца пасля шліфавання, чыставога або прэцызійнага расточвання, разгорткі ці працягвання. Х. апрацоўваюць цыліндрычныя скразныя, глухія і ступеньчатыя адтуліны, вонкавыя паверхні.
горад, сталіца дзяржавы Саламонавы Астравы, на ПнУ в-ва Гуадалканал, на р. Матаніка. 30,5 тыс.ж. (1989). Порт (вываз копры, марожанай рыбы, какосавага алею, драўніны). Аэрапорт.
Гангут, паўвостраў на ПдЗ Фінляндыі. Выступае ў Фінскі зал. Балтыйскага м. на 35 км. Узгорыстая раўніна, укрытая хвойнымі лясамі. Порт — Ханка.
Пасяленні на п-ве вядомы з 13 ст. З канца 13 ст. да 1809 ён у складзе Швецыі. У Паўночную вайну 1700—21 тут адбыўся Гангуцкі бой 1714. У 1809—1917 Х. ў складзе Рас. імперыі, са снеж. 1917 — Фінляндскай рэспублікі. Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939—40 стаў сав. ваенна-марской базай Балт. флоту. У Вял.Айч. вайну 22.6—2.12.1941 мясц. гарнізон (25 тыс.чал., 95 берагавых і зенітных гармат, 20 самалётаў, 7 катэраў. 16 дапаможных суднаў) 165 дзён абараняў п-аў, але пасля таго як сав. войскі пакінулі Талін (28.8.1941), Х. апынуўся ў варожым тыле, Стаўка Вярх. Галоўнакамандавання вырашыла эвакуіраваць яго абаронцаў. 23.10—2.12.1941 9 трансп. канвояў пад камандаваннем віцэ-адм. В.П.Дразда вывезлі з п-ваў Ленінград 22 тыс.чал. з узбраеннем, тэхнікай і харчаваннем, што значна дапамагло абаронцам горада. Паводле пагаднення аб перамір’і з Фінляндыяй 1944 і мірнага дагавора 1947 СССР адмовіўся ад правоў на арэнду Х.
возера ў Прыморскім краі Расіі і ў Кітаі. Размешчана на Прыханкайскай нізіне на выш. 6,8 м. Пл. 4190 км² (з іх 3030 км² у Расіі), даўж. 95 км, глыб. 1—3 м, найб. да 10,6 м. Памеры Х. моцна мяняюцца пры ваганнях узроўню. Берагі б.ч. забалочаныя. Упадаюць рэкі Лефу, Мо і інш., выцякае р. Сунгача (прыток р. Усуры). Замярзае ў ліст., ускрываецца ў красавіку. Рыбалоўства, промысел андатры. Суднаходства. Па берагах гнездаванні вадаплаўных птушак.
ХАНЛА́РАВА Зейнаб Ях’я кызы (н. 28.12.1936, Баку),
азербайджанская спявачка (лірычнае сапрана). Нар.арт. Азербайджана (1975). Нар.арт.СССР (1980). Скончыла муз. вучылішча імя А.Зейналы ў Баку (1961). З 1961 у Азерб. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Лейлі, Аслі («Лейлі і Меджнун», «Аслі і Керэм» У.Гаджыбекава). Выступае як канцэртная спявачка з выкананнем мугамаў, нар. песень. Дзярж. прэмія Азербайджана 1988.