адмалаці́цца, ‑лачуся, ‑лоцішся, ‑лоцца; зак.
Разм. Усё змалаціць, закончыць малацьбу. Калгас рана адмалаціўся.
адмалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., каго-што.
1. Разм. Змалаціць, перастаць малаціць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы. [Пахілка:] — Не, братачка, я сваё адмалаціў. Шкадую толькі, што не ў пару паміраю. Савіцкі.
2. Адпрацаваць на малацьбе за доўг, паслугу.
3. перан. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць каго‑н. [Катаржнік:] — І на стайні так адмалацілі — Ракам поўз дамоў, ісці не мог. Бялевіч.
4. перан.; што і без дап. Разм. Невыразна, у хуткім тэмпе прачытаць, выказацца; адбарабаніць. Даклад не прачытаў, а адмалаціў.
адмалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
1. Маленнем, просьбай спрабаваць выпрасіць у бога сабе дараванне, адагнаць ад сябе зло. Ад смерці не адмолішся. Прыказка.
2. Разм. Скончыць маліцца. Адстагнаў, адмовіўся, адплакаў даўно ўжо наш працоўны народ. Машара.
адмалі́ць, ‑малю, ‑моліш, ‑моліць; зак., што.
Маленнем спрабаваць выпрасіць у бога дараванне, адхіліць (бяду, грэх і пад.). Адмаліць грахі.
адма́лку, прысл.
З малых год, з маленства; змалку. А якая ж навука патрэбна для тых, што да працы вялікай рыхтуюць малых, навучаюць у школе адмалку дзяцей? Дубоўка. Засталася там ніва, Што адмалку карміла, Засталася крыніца, Што вадою паіла. Броўка.
адмало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак.
1. Папрацаваць пэўны час, мелючы што‑н. Адмалоў тры дні запар.
2. Адпрацаваць на мліве.
3. Скончыць малоць. Млын адмалоў.
адмалява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адмаляваць.
адмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.
Разм.
1. Старанна, па-майстэрску намаляваць. // Намаляваць у смешным, карыкатурным плане.
2. Упрыгожыць узорамі, малюнкамі; размаляваць. // перан. Вобразна апісаць; абмаляваць.
адмаро́жанне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. адмарозіць.
адмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адмарозіць.
2. у знач. прым. Пашкоджаны марозам.