Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адзо́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які прызначаны, служыць для адзолу (у 1 знач.). Адзольны чан.

адзыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адазвацца.

адзыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адазваць.

адзыўны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які змяшчае паведамленне аб адкліканні каго‑н. Адзыўная грамата.

адзы́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., чаго.

Разм. Зрабіць ласку, даць крыху чаго‑н. [Антон Пракопавіч:] — Хата мне патрэбна? Дык з якой трасцы яе ляпіць? Дайце цэглы — палац мураваны пастаўлю. А то на печ адзычаць — і ўсё. Карамазаў.

адзюльтэ́р, ‑а, м.

Нявернасць мужа, жонкі.

[Фр. adultére.]

адзява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адзяваць — адзець і адзявацца — адзецца.

адзява́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адзяваць — адзець (у 1 знач.).

адзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і (радзей) адзяюся, адзяешся, адзяецца; адзяёмся, адзеяцеся; незак.

1. Незак. да адзецца.

2. (у спалучэнні з акалічнаснымі словамі). Насіць адзенне таго або іншага фасону, той або іншай якасці. Адзявацца з густам. Адзявацца па модзе. □ Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Цяпер найбольш, шыкоўна адзяваліся нэпманы, іх сынкі і дочкі. Паслядовіч.

3. Зал. да адзяваць.

адзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і (радзей) адзяю, адзяеш, адзяе.

Незак. да адзець.