Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адвіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвіць.

адві́льванне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвільваць.

адві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Ухіляцца, адмаўляцца ад чаго‑н. з дапамогай хітрыкаў. [Стражнік:] — Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў? Колас. Пакуль галасаваць, ці за таго, ці за другога — ужо было вырашана. — І што б там ні стала — Яўгена! — Няма там чаго адвільваць! Баранавых.

адвільну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не.

Зак. да адвільваць.

адвіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адвінуцца.

адвіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Ненадоўга адлучыцца, адысці куды‑н. Антось да воза адвінуўся І зараз з торбаю вярнуўся. Колас. // Адарвацца ад якой‑н. справы, работы. Адвінуцца на паўгадзіны.

адвінці́ць, ‑вінчу, ‑вінціш, ‑вінціць; зак., што.

Аддзяліць, зняць што‑н., круцячы па вінтавой нарэзцы. Адвінціць гайку. □ Ігнат Пятровіч.. адвінціў нейкія вінцікі, агледзеў лямпы, зачысціў правады і.. прыёмнік загаварыў нармальна. Асіпенка.

адві́нчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адвінчваць.

адві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвінціць.

адвіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адвіснуць.