Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адбудо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адбудаваць.

адбудо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з аднаўленнем чаго‑н. Адбудоўчы перыяд.

адбуксі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адбуксіраваць.

адбуксі́равацца, ‑руецца; зак.

Адысці адкуль‑н. на буксіры (пра судна).

адбуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Адвесці на буксіры што‑н. Адбуксіраваць баржу.

адбуксіро́ўка, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбуксіраваць.

адбу́хаць, ‑ае; зак.

Разм. Скончыць бухаць; адгрукаць. Гармата адбухала.

адбушава́ць, ‑шую, ‑шуеш, ‑шуе; зак.

Перастаць, скончыць бушаваць. Адышлі халады і слата, адбушавалі першыя навальніцы. Хадкевіч.

адбуя́ць, ‑яе; зак.

Перастаць буяць. Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна. Навуменка.

адбыва́лаўка, ‑і, ж.

У выразе: адбывалаўку адбываць гл. адбываць.