адскрэ́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адскрэбці.
адскрэ́бены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адскрэбці.
адскрэ́бці, ‑скрабу, ‑скрабеш, ‑скрабе; ‑скрабём, ‑скрабяце; пр. адскроб, ‑скрэбла і ‑скрабла; зак., што.
Скрабучы, зняць што‑н. з паверхні, абчысціць паверхню; саскрэбці. Адскрэбці гразь з ботаў.
адскрэ́бціся, ‑скрабуся, ‑скрабешся, ‑скрабецца; пр. адскробся, ‑скрэблася і ‑скраблася; зак.
1. Абчысціць сябе, адскрабаючы што‑н.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зняцца, абчысціцца пры адскрабанні. Фарба лёгка адскрэблася.
адскубну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., чаго.
Скубануўшы, адарваць. Адскубнуць воўны, ваты, сена. // перан. Уварваць, здабыць што‑н. для сваёй асабістай карысці несумленным шляхам. [Дзед:] — Кожны за сваё дрыжаў і наравіў яшчэ чужога адскубнуць. Шуцько.
адслае́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адслаіць.
адслаі́цца, ‑слоіцца; зак.
Аддзяліцца слаямі; асесці слаямі.
адслаі́ць, ‑слаю, ‑слоіш, ‑слоіць; заг. адслаі; зак., што.
Аддзяліць слаямі; прымусіць асесці, асадзіць слаямі. Адслаіць кару. Адслаіць рэчыва з раствору.
адслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; заг. адсланіся; зак.
Разм.
1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.
2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.
адслані́ць, ‑сланю, ‑слоніш, ‑слоніць; зак., што.
1. Адсунуць, адхінуць, адвесці ўбок. Адсланіць фіранку. Адсланіць засланку. □ [Сымон] глядзіць, як бы чаруе, Ён шукае тую ніць, Каб заслону цемраную Ёй адсунуць, адсланіць. Колас.
2. Зрабіць незаслоненым; адкрыць. Адсланіць печ. □ [Насця:] «Ды вецер хмары перагоніць, І сонца твар свой нам адслоніць». Колас.