Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. адруз, ‑ла; зак.

Разм. Стаць адрузлым. Усё скрозь закіпела: снег адруз, з узгоркаў паімчалі ручаіны. Броўка.

адрулі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Спец. Рухаючыся па зямлі, адвесці куды‑н. самалёт.

адру́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адруліць.

адрыба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Перастаць рыбачыць; спыніць рыбную лоўлю.

адрыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адрываць — адарваць (у 1, 4 знач.) і адрывацца — адарвацца (у 1 знач.).

адрыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адарвацца.

2. Зал. да адрываць.

адрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адарваць.

адры́вачнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць адрывачнага.

адры́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з асобных урыўкаў, які не складае цэлага; няпоўны, мала звязаны. Адрывачныя звесткі.

2. Які перапыняецца нечаканымі паўзамі, адрывісты. Адрывачныя фразы.

адры́вісты, ‑ая, ‑ае.

Які раптоўна абрываецца; перарывісты (пра гукі). Зусім недалёчка раздалося некалькі адрывістых стрэлаў. Лынькоў. Брэх вясковых сабак пераклікаўся з глухім адрывістым брэхам нямецкіх аўчарак. Васілевіч. // Пра гаворку, якая перапыняецца частымі паўзамі, складаецца з асобных слоў, кароткіх, рэзкіх выказванняў. Злосна і падоўгу круціць дзяжурны ручку апарата, а пасля гэтак жа злосна і падоўгу крычыць у трубку адрывістыя, неразборлівыя словы. Галавач.