адпачкава́цца, ‑куецца; зак.
1. Узнікнуць шляхам бясполага размнажэняя, развіцца з ночкі. З апалай галінкі адпачкаваўся куст агрэсту.
2. перан. Аформіцца ў самастойную адзінку, выдзеліўшыся з агульнага цэлага. З брыгады адпачкаваўся атрад падрыўнікоў.
адпачну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і адпачыць.
адпачыва́льня, ‑і, ж.
Уст. Спальня (звычайна ў багатым доме).
адпачыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачываць — адпачыць.
адпачыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпачыць.
адпачыва́ючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад адпачываць.
2. у знач. наз. адпачыва́ючы, ‑ага, м. Той, хто дзе‑н. адпачывае. З акіяна нахлынула раптам вялікая хваля і нечакана акаціла ўсіх адпачываючых халоднай вадой. Лынькоў.
3. Дзеепрысл. незак. ад адпачываць.
адпачы́н, ‑у, м.
Тое, што і адпачынак (у 1 знач.).
•••
Адпачын металу — аднаўленне ўласцівасцей металу пры нагрэве да тэмпературы, меншай за тэмпературу рэкрышталізацыі.
адпачы́нак, ‑нку, м.
1. Перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку для аднаўлення фізічных ці разумовых сіл. Летні адпачынак школьнікаў. □ Брыгада стала на работу ў той жа дзень, пасля кароткага адпачынку. Чорны. Цалюткі дзень без адпачынку Збірала ягады дзяўчынка. Муравейка.
2. Часовае вызваленне ад службы, работы для аднаўлення сіл, лячэння і пад.; водпуск (у 2 знач.). Грамадзяне СССР маюць права на адпачынак. □ Бацька якраз атрымаў чарговы адпачынак і чакаў сына, каб разам паехаць у вёску, да цёткі Глашы. Гамолка.
адпачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; заг. адпачні; зак.
Аднавіць сілы, зрабіўшы перапынак у рабоце, у якім‑н. занятку. Ногі замлелі і ў роце гарыць, Якраз бы цяпер адпачыць. Жычка. Ігнась узлез па прыступках на ганак. Іх толькі пяць, а як змарыўся. На ганку ён адпачыў і зайшоў у хату. Чарнышэвіч.