адло́мліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адломліваць — адламаць.
адло́млівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адламацца.
2. Зал. да адломліваць.
адло́мліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адламаць.
адло́ў, ‑лову, м.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адлоўліваць — адлавіць (у 1 знач.).
адло́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлавіць (у 1 знач.).
адло́ўліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адлавіць (у 1 знач.). Паўліку асабліва спадабалася, як адлоўліваюць рыбу невялікімі металічнымі сачкамі. Рунец.
адлупі́цца, ‑лупіцца; зак.
Аддзяліцца, адарвацца (пра што‑н. прымацаванае, прыклеенае). Шпалеры ў кутку адлупіліся. Падклейка ў чаравіках адлупілася.
адлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак.
1. што. Аддзяляючы, зняць з чаго‑н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі. □ Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч. // Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў.
2. каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.
адлу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адлупіць.
адлу́пліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлупліваць — адлупіць.