адве́чны, ‑ая, ‑ае.
Паэт. Які заўсёды існаваў; спрадвечны. Адвечная тайна. Адвечныя балоты. □ Дзе крыўда адвечная спела, Дзе сыпала гора курганы, Рукой пралетарскаю смелай Гнілы стары лад зруйнаваны. Купала. Думка — гэта адвечная, невычэрпная, бясконцая, як само жыццё, крыніца сілы. Дубоўка.
адве́шаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адвесіць.
адве́швацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адвешваць.
адве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адвесіць.
адве́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адвеяць.
адве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
Выдаліць веяннем са збожжа мякіну і інш.
адвёртка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Інструмент для закручвання і выкручвання шрубаў. Падыдзе, перакінецца з .. [трактарыстам] двума словамі, і бачыш: у Сцепкі ў руках адвёртка або ключ, ён ужо ляжыць на спіне пад трактарам і нешта там робіць. Гамолка.
адвіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвіваць — адвіць.
адвіва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да адвіваць.