адбры́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Брыкацца, адбіваючыся ад каго‑, чаго‑н. Вася адбрыкваецца, выкручваецца, але ўстаць не можа. Рунец.
2. перан. Настойліва адмаўляцца ад чаго‑н. непажаданага. [Асмалоўскі:] — От я і кажу, што так далей працаваць нельга. Няма чаго адбрыквацца. Возьмемся за справу, скосім і ўбяром луг, а там — і за жніво. Сіўцоў.
адбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак.
Адысці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.
адбры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак.
Разм. Рэзка і прама выгаварыць каму‑н. — Вы пачулі б, як .. [Ралан] умее востра секануць. Адбрыць там, дзе гэта трэба. Грамовіч.
адбрэ́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адбрахацца.
адбудава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адбудаваць.
адбудава́цца, ‑будуюся, ‑будуешся, ‑будуецца; зак.
1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.
2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.
адбудава́ць, ‑будую, ‑будуеш, ‑будуе; зак., што.
1. Пабудаваць нанава, аднавіць што‑н. пасля разбурэння. Родны горад! Нашае багацце! Мы хвіліны дарма не патрацім, Мы сваёй не пашкадуем працы — Адбудуем светлыя палацы! Броўка.
2. Вельмі странна, усё прадугледзеўшы, пабудаваць. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя ўзняць. Танк.
адбудо́ва, ‑ы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. адбудоўваць — адбудаваць (у 1 знач.).
адбудо́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адбудоўваць — адбудаваць.
адбудо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аюцца; незак.
1. Незак. да адбудавацца.
2. Зал. да адбудоўваць.