адкляймі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
Тое, што і адклеймаваць. На тым жа тыдні Тарэнта выклапатаў сабе лесу, а яшчэ цераз паўтара ці два тыдні прыехаў у Шапятоўку аб’ездчык і адкляйміў у лесе дваццаць дзве сасны. Галавач.
адкляпа́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкляпаць.
адкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Адбіць, аддзяліць прыкляпанае. Адкляпаць заклёпкі.
2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята. Бялевіч.
адко́л, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. адколваць — адкалоць (у 1, 2 знач.).
адко́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкалоць.
адко́лвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкалоцца.
2. Зал. да адколваць.
адко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкалоць.
адко́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкопваць — адкапаць.
адко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкапацца.
2. Зал. да адкопваць.
адко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкапаць.