Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкліка́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да адклікнуцца.

2. Зал. да адкліка́ць.

адклі́каць, ‑клі́чу, ‑клі́чаш, ‑кліча; зак., каго-што.

1. Паклікаўшы, прымусіць адысці куды‑н.; адазваць. А калі выйшлі з зямлянкі, Жаўна адклікаў Лясніцкага ўбок. Шамякін.

2. Вярнуць назад, прапанаваўшы спыніць выкананне ранейшых абавязкаў. Адклікаць дэпутата. Адклікаць часці з фронту. □ Праз два гады Анціпава адклікалі ў горад на партыйную работу. Хадкевіч.

адкліка́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да адклі́каць.

адклі́кнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адказаць на чый‑н. зварот, кліч; адазвацца, адгукнуцца. Затрашчала галлё — пранёсся водгук. Толькі пташкі адклікнуліся! Гартны. // Падаць пра сябе вестку. Колькі ні пісалі, а ён [лётчык] не адклікнуўся. Дайліда. // Прагучаць у адказ; адазвацца адгалоскам. Горы адклікнуліся рэхам.

2. Выявіць пэўным чынам свае адносіны да чаго‑н. Горача адклікнуліся камуністы на ленінскі наказ. // Выказаць спачуванне, гатоўнасць садзейнічаць чаму‑н.

3. Абудзіцца, выявіцца пад уплывам чаго‑н. (пра ўспаміны, пачуцці). Чыё можа сэрца адклікнуцца песняй, Дастойнай тваёй маладосці пачэснай? Глебка. — Ой, што ты робіш! — сказала.. [дзяўчына], і ў маім сэрцы адклікнуўся яе звонкі, нейкі гуллівы голас. Марціновіч.

адклю́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адключыць.

адключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адключыцца.

2. Зал. да адключаць.

адключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адключыць.

адключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.

Перастаць дзейнічаць у выніку раз’яднання з агульнай сістэмай. Светафор аўтаматычна адключыўся. // перан. Пакінуць ранейшы занятак, адарвацца ад каго‑, чаго‑н.; супакоіцца. «Хочуць, каб я ў белых штоніках гуляў паміж кветак і кіпарысаў і да канца сваіх дзён быў курортнікам, каб адключыўся ад тае энергіі, якую мне дае жыццё», — думаў Катаводаў. Грахоўскі.

адключы́ць, ‑ключу, ‑ключыш, ‑ключыць; зак., што.

Спыніць дзеянне чаго‑н., раз’яднаўшы яго з агульнай сістэмай; выключыць. Адключыць званок, тэлефон.

адключэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адключаць — адключыць.

адклява́ць, ‑клюе; зак., каго-што.

Клюючы, ад’есці, адарваць (пра рыбу). Адкляваць чарвяка.