Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адклеіць.

адклеймава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адклеймаваць.

адклеймава́ць, ‑кляймую, ‑кляймуеш, ‑кляймуе; зак., каго-што.

Паставіць кляймо на пэўных прадметах, групе прадметаў; заклеймаваць. Адклеймаваць лес. Адклеймаваць жывёлу на забой.

адклёпванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адклёпваць — адкляпаць.

адклёпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкляпацца.

2. Зал. да адклёпваць.

адклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкляпаць.

адклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Тое, што і адклёпванне.

адклёўваць, ‑ае.

Незак. да адкляваць.

адкліка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адкліка́ць — адклі́каць (у 2 знач.).

адклі́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адклі́каць.