адка́шляць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што і без дап.
Тое, што і адкашляцца. Адкашляць макроту.
адквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Тое, што і расквітацца (у 2 знач.); адпомсціць. Быццам ён [Адам] з неастылым задорам юначым Адквітацца цяпер захацеў да астачы За бацьку, Сярмяжнага майстра бяздомнага, За дзеда, Загнанага парабка цёмнага. Зарыцкі.
адквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разлічыцца з кім‑н., адплаціўшы тым жа самым. // У спорце — выйграць у праціўніка столькі ж, колькі выйграў ён; адгуляць. Адквітаць гол.
адкві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адквітацца.
адкві́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адквітаць.
адквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў. Прыходзька. // Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць. Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа. Смагаровіч.
адкіда́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкіда́ць — адкі́даць.
адкі́дацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкі́даць.
адкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адкінуць што‑н. за некалькі разоў. Адкідаць каменне ўбок.
адкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да адкі́даць.
адкі́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкідваць — адкінуць.