Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

1. Коцячыся, перамясціцца ў які‑н. бок на пэўную адлегласць. Кола далёка адкацілася ад двара і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку. Колас. Яблык ад яблыні далёка не адкоціцца. Прыказка.

2. перан. Адступіць, адысці пад напорам праціўніка. Змятай хваляй адкаціўся вораг, Па-над полем кружаць крумкачы. Панчанка. // Аддаліцца. Хваля адкацілася ад берага.

адкаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго-што.

Коцячы, перамясціць што‑н. у іншае месца. Адкаціць калодку з-пад ног. Адкаціць калёсы ўбок. □ Ужо адкаціў кулямёты Да самай мяжы батальён. Куляшоў.

адкача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вярнуць чалавеку прытомнасць. Адкачаць тапельца.

адка́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адкачваць.

адка́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкачаць.

адка́шліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкашлівацца — адкашляцца.

адка́шлівацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адкашляцца.

2. Зал. да адкашліваць.

адка́шліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкашляць.

адкашляну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да адкашляць.

адка́шляцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Кашляючы, прачысціць глотку, выдаліць з яе што‑н. кашлем. Стары адкашляўся, як перад доўгім выступленнем, і пачаў дакладваць прыглушаным голасам. Шамякін.

2. Скончыць кашляць.