адка́свацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкасацца.
2. Зал. да адкасваць.
адка́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкасаць.
адкасі́цца, ‑кашуся, ‑косішся, ‑косіцца; зак.
Разм.
1. Закончыць касьбу.
2. Кінуць касіць, перастаць працаваць на касьбе па нейкіх прычынах. Ну, дзе там ужо.. [Дзядзьку Еўтуху]: стары, адкасіўся чалавек. Бялевіч.
3. Косячы, прайсці пэўную адлегласць. Адкасіцца ад мяжы на дзесяць крокаў.
адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.
1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.
2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся. Галавач.
3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.
4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.
адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.
•••
Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.
адка́т, ‑у, М ‑каце, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкочваць — адкаціць і адкочвацца — адкаціцца.
2. Спец. Зваротны рух ствала ці ўсёй гарматы пасля стрэлу. Тысячы жэрлаў гармат з адкатам узрыгваюць першы агонь. Брыль.
адката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Кончыць катацца.
адка́тачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для адкаткі, звязаны з адкаткай. Адкатачны вагон. Адкатачныя работы.
адка́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Спец. Вываз здабытых карысных выкапняў з забояў і шахтаў. Напалову завершана механізацыя працэсаў бурэння, падземнай адкаткі руды і пароды. «Полымя».
адка́тчык, ‑а, м.
Горнарабочы, які працуе на адкатцы.