сабе́,
гл. сябе.
сабе́, (без націску), часціца.
Разм. Ужываецца пры дзеясловах або займенніках для падкрэслівання, што дзеянне адбываецца спакойна, незалежна, з задавальненнем. Як сабе хочаш. □ Жывуць сабе камунары Весела, шчасліва. Купала. Узбіўся той пастух на гэтую грэблю дый тупае сабе, прыслухоўваючыся. Мурашка. Цяля вільготнай пысай Траву сабе скубе. Голуб. // З выказваннем дакору. Што ты сабе думаеш?
•••
Не так сабе гл. так.
Так сабе гл. так.
Хай сабе — добра, хай будзе так. Хай сабе смяюцца. □ [Андрэй:] — Ужо мала таго, што.. абед не згатаваны, — ну, хай сабе, скажам так, раўнапраўнасць, але ж і не пагуляе [Таццяна], як даўней. Зарэцкі.
Хоць бы сабе гл. хоць.
Як сабе ні гавары — тое, што і што ні гавары (гл. гаварыць).
сабе́і, ‑яў; адз. сабей, ‑я, м.; сабейка, ‑і, ДМ ‑бейцы; мн. сабейкі, ‑беек; ж.
Паўднёваарабскія плямёны, якія жылі ў 9 ст. да н. э. — 2 ст. н. э. на тэрыторыі сучаснай Арабіі.
сабе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сабеяў, які належыць, уласцівы ім. Сабейскае пісьмо. Сабейскія плямёны.
сабеко́шт, ‑у, М ‑шце, м.
Грашовае выражэнне выдаткаў на выраб прадукцыі, якія складаюцца з затрат на сродкі вытворчасці і заработную плату. У выніку правядзення рацыяналізацыі вытворчасці павышалася заработная плата рабочых пры адначасовыя зніжэнні сабекошту прадукцыі. «Весці».
сабе́с, ‑а, м.
1. Сацыяльнае забеспячэнне.
2. Назва ўстановы, якая займаецца пытаннямі сацыяльнага забеспячэння. Накіраваць дакументы ў сабес.
сабе́саўскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сабеса, належыць яму. Сабесаўскі служачы.
сабо́, нескл., н.
Абутак на драўлянай падэшве або выдзеўбаны з дрэва.
[Фр. sabot.]