сабе́,
гл. сябе.
сабе, (без націску), часціца.
Разм. Ужываецца пры дзеясловах або займенніках для падкрэслівання, што дзеянне адбываецца спакойна, незалежна, з задавальненнем. Як сабе хочаш. ▪ Жывуць сабе камунары Весела, шчасліва. Купала. Узбіўся той пастух на гэтую грэблю дый тупае сабе, прыслухоўваючыся. Мурашка. Цяля вільготнай пысай Траву сабе скубе. Голуб. // З выказваннем дакору. Што ты сабе думаеш?
•••
Не так сабе гл. так.
Так сабе гл. так.
Хай сабе — добра, хай будзе так. Хай сабе смяюцца. ▪ [Андрэй:] — Ужо мала таго, што.. абед не згатаваны, — ну, хай сабе, скажам так, раўнапраўнасць, але ж і не пагуляе [Таццяна], як даўней. Зарэцкі.
Хоць бы сабе гл. хоць.
Як сабе ні гавары — тое, што і што ні гавары (гл. гаварыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)