Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Скокнуўшы, аддаліцца.

адско́чыцца, ‑скочуся, ‑скочышся, ‑скочыцца; зак.

Тое, што і адскочыць (у 1, 2 знач.). Уладзік адскочыўся ўжо за крокаў трыццаць, трасе на старога кулаком і крычыць. Крапіва.

адско́чыць, ‑скочу, ‑скочыш, ‑скочыць; заг. адскоч; зак.

1. Аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. хутка, скокам. [Хлопцы] рынуліся да труса, але з страшэнным крыкам адскочылі назад: нешта так ўкусіла іх за ногі, што аж уваччу пацямнела. Маўр. Як толькі.. [Турсевіч] адышоўся. Лабановіч зноў таемна пастукаў у шкло і борздзенька адскочыў. Колас. // перан. Размясціцца ў аддаленні. Ніводнага гуку ні на прыстані, ні на вёсцы, што адскочыла ў поле ад стромкага берага. Ракітны.

2. Ударыўшыся, стукнуўшыся аб што‑н., адляцець у процілеглым напрамку ці ўбок. Я падняў нават кій, намерваючыся запусціць ім у жалезную бочку.., але ў апошнюю хвіліну стрымаўся, бо пабаяўся, што адскочыць кій ад бочкі і яшчэ трапіць каму-небудзь у галаву. Карпюк.

3. Разм. Пачаць расці, адрасці. Пад яловаю лапай з сонечнага боку адскочыў кусцік зялёнай, па-вясноваму свежай травы. Лужанін.

4. Аддзяліцца, адарвацца, адляцець. На дзвярах вісеў замок. Даміра пакратаў за думку, яна адскочыла. Асіпенка. [Дзераш] разы чатыры ўдарыў.., потым падважыў пешняй, і цэлая ёмкая і важкая скіба гліны адскочыла. Шынклер.

5. Разм. Адлучыцца на кароткі час. [Вэня:] — Пакуль ты будзеш гэтым займацца [калоць свіней], я пехатой адскочу на хутары, прыгавару пару япрукоў. Чорны.

•••

Недалёка адскочыць — быць амаль аднолькавым з кім‑н. у чым‑н.

адскраба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскрабаць — адскрэбці.

адскраба́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адскрэбціся.

2. Зал. да адскрабаць.

адскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адскрэбці.

адскры́гаць, ‑ае; зак.

Закончыць (перастаць) скрыгаць. Адгрымелі мае лесапільныя варштаты, адскрыгалі пілы. Гарэцкі.

адскрыпе́ць, ‑пяю, ‑піш, ‑піць; ‑пім, ‑піце; зак.

Скончыць (перастаць) скрыпець. Вазы адскрыпелі ў нізіне і стаў аглушальны спакой. Панчанка.

адскрэ́бванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскрэбваць — адскрэбці.

адскрэ́бвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адскрэбціся.

2. Зал. да адскрэбваць.