Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адпа́свіць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць і ‑пасу, ‑пасвіш, ‑пасвіць; ‑пасвім, ‑пасвіце, ‑пасвяць; пр. адпасвіў, ‑пасвіла; заг. адпасі; заг.

1. Правесці, на пасьбе пэўны час. Адпасвіць сваю чаргу.

2. каго. Адкарміць на падножным корме. Адпасвіць цялят на канюшыне.

адпа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.

1. Аддзяліўшыся, адарваўшыся ад чаго‑н., адваліцца. Сукі на старадрэвіне засохлі і адпалі. □ Вучні атынкавалі ўсе месцы, дзе адпала тынкоўка, пафарбавалі парты. «Звязда». Молат гучна грымне — Ржа-луска адпадзе. Бядуля.

2. Страціць сувязь з кім‑, чым‑н., выйсці са складу якога‑н. аб’яднання. Ад сістэмы капіталізму адпаў шэраг краін Еўропы і З. Азіі.

3. перан. Страціць значэнне, сэнс; аказацца неістотным, непатрэбным. Цяпер, калі праблема зямлі адпала, калі зямлі хапае, колькі хочаш, нашы бацькі хочуць аддаваць сваіх дзяцей у навуку. Дамашэвіч. // Прайсці, знікнуць. Ахвота адпала.

адпа́сціцца, ‑пасуся, ‑пасешся, ‑пасецца; ‑пасёмся, ‑пасяцеся, ‑пасуцца; пр. адпасціўся, ‑цілася; заг. адпасіся; зак.

Тое, што і адпасвіцца.

адпа́сціць, ‑пасу, ‑пасеш, ‑пасе; ‑пасём, ‑пасяце, ‑пасуць; пр. адпасціў, ‑ціла; заг. адпасі; зак., каго і без дап.

Тое, што і адпасвіць.

адпаўза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпаўзаць — адпаўзці.

адпаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адпаўзці.

адпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.

Рухаючыся паўзком, аддаліцца ад чаго‑н., заняць новае месца. Тоня адпаўзла за яліну і нарыхтавалася да бою. Шчарбатаў.

адпаце́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты налётам вільгаці.

адпаце́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца налётам вільгаці. Шыбы адпацелі. / у перан. ужыв. Вось так і загінуў куточак лясны, І хвоі смалой адпацелі. Бялевіч.

адпачкава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адпачкавацца.