адназара́дны, ‑ая, ‑ае.
Які напаўняецца (зараджаецца) адным зарадам. Адназарадная стрэльба.
адназме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца ў адну змену, складаецца з адной змены. Адназменная работа.
адназна́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адназначнага.
адназна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Тоесны паводле сэнсу, значэння. Адназначныя выразы.
2. Які мае толькі адно значэнне. Адназначнае слова.
3. Які складаецца з аднаго знака. Адназначны лік.
адназярня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спец. Культурны і дзікарослы від полбы, які мае ў каласку адно зярнятка.
аднаі́сны, ‑ая, ‑ае.
Які мае з кім‑, чым‑н. адну сутнасць: непадзельны.
аднайме́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае тое самае імя, такую самую назву. Аднайменныя электрычныя гарады. □ Паводле рамана «Бацькаўшчына» ў 1932 годзе К. Чорны напісаў аднайменную п’есу, у якой захоўваецца асноўная сюжэтная лінія рамана. Луфераў.
адна́к, (зрэдку ў спалучэнні з часціцай «жа»).
1. злучнік супраціўны. Ужываецца для сувязі процілеглых сказаў і членаў сказа. Па сваім значэнні адпавядае злучніку «але» з абмежавальным адценнем. Качак пакуль што няма, аднак яны могуць быць. Брыль. Каб адагнаць сон, [Марылька] устала, прабегла па беразе, аднак праз нейкі час паўтарылася тое ж самае. Кулакоўскі. // У гэтым жа значэнні злучае сказы і члены сказа са значэннем неадпаведнасці. Сашы было не да гэтага хараства, аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды. Шамякін. Ападаў ветравы холад і цяплела надвор’е. Аднак жа вецер густа халадзіў цела. Чорны. — Што толькі тут можна насіць? — прабурчаў Алесь, узважыўшы сумку на руцэ, аднак закінуў сабе за спіну. Шыцік. // Ужываецца ў складаназалежных уступальных сказах для проціпастаўлення галоўнай часткі даданай. У кватэры хоць і ўсё, здаецца, было па-ранейшаму, аднак адчувалася раптоўная, рэзка падкрэсленая пустата. Зарэцкі. Хаця Уолтэр меў пад шэсцьдзесят, аднак быў бадзёры, рухавы. Гамолка.
2. пабочн. Тым не менш, усё ж, усё-такі. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Капітан, аднак, не спыняўся, настойліва вёў роту на нямецкія пазіцыі. Мележ. [Рыгор:] «Што яна [Ганна] робіць цяпер? Цікавая, аднак, дзяўчына! І трэба ж было мне з ёю спаткацца». Гартны.
аднакале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.
Разм. Аднакалейная чыгунка.
аднакале́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адну чыгуначную каляю. Аднакалейная дарога.