адкаркава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Выняць корак, затычку з чаго‑н.; адаткнуць, адкрыць. Аднекуль паявілася шклянка, Пачосак адкаркаваў пляшку і наліў поўную Андрэю. Сабаленка.
адкарко́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкаркоўваць — адкаркаваць.
адкарко́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адкаркавацца.
2. Зал. да адкаркоўваць.
адкарко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкаркаваць.
адкармі́цца, ‑кармлюся, ‑кормішся, ‑корміцца; зак.
Разм. Зрабіцца сытым, укормленым; ад’есціся. Адкарміцца на добрых харчах.
адкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго.
Тое, што і выкарміць (у 2 знач.). Адкарміць свіней. // Добрай ежай, кормам паправіць; аздаравіць. Я тады быў малы і бачыў, як гаспадар стараецца гэтага каня адкарміць і падняць на ногі. Чорны.
адкаса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкасаць.
адкаса́цца, ‑аецца; зак.
1. Адвярнуцца, апусціцца (пра адзенне). Рукавы адкасаліся.
2. перан.; ад каго-чаго. Вызваліцца, пазбавіцца ад чаго‑н. дакучлівага, непатрэбнага; адчапіцца. [Ратушняк] баяўся заснуць, але, каб адкасаўся сон, трэба было злазіць з саней і ісці ззаду. Пташнікаў.
адкаса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Адвярнуць, апусціць што‑н. закасанае. Выйшаў Грыша на грудок, абцёр з ног гразь, адкасаў калашыны. Пальчэўскі.
адка́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкасваць — адкасаць.