Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адкалу́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адкалупліваць.

адкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкалупіць.

адкалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., чаго.

Аднакр. да адкалупваць. Красак нахіліўся над узаранай зямлёй, ад скібы адкалупнуў невялічкі .. [камячок], панюхаў, працягнуў аграному. Стаховіч.

адкамандзірава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкамандзіраваць.

адкамандзірава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адкамандзіраваць.

адкамандзірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.

Накіраваць на працу ці на вучобу ў іншае месца, у другую ўстанову, арганізацыю. Пецю праўленне адкамандзіравала на курсы трактарыстаў і камбайнераў. Шамякін. // Паслаць куды‑н. са службовым даручэннем. Адкамандзіраваць інспектара для праверкі работы школ раёна.

адкамандзіро́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адкамандзіроўваць.

адкамандзіро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адкамандзіраваць.

адканапа́ціць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; зак., што.

1. Скончыць канапачанне; праканапаціць. Адканапаціць лодку.

2. Расканапаціць заканапачанае. Адканапаціць акно.

адканапа́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адканапаціць.