адзява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адзяваць — адзець і адзявацца — адзецца.
адзява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адзяваць — адзець (у 1 знач.).
адзява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і (радзей) адзяюся, адзяешся, адзяецца; адзяёмся, адзеяцеся; незак.
1. Незак. да адзецца.
2. (у спалучэнні з акалічнаснымі словамі). Насіць адзенне таго або іншага фасону, той або іншай якасці. Адзявацца з густам. Адзявацца па модзе. □ Марына пачала прыгожа адзявацца і выбрала сабе сталую прычоску, якая так была ёй да твару. Чорны. Цяпер найбольш, шыкоўна адзяваліся нэпманы, іх сынкі і дочкі. Паслядовіч.
3. Зал. да адзяваць.
адзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і (радзей) адзяю, адзяеш, адзяе.
Незак. да адзець.
адкава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкаваць.
адкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; ‑куём, ‑куяце; зак., каго-што.
1. Выкаваць. Адкаваць парог.
2. Аддзяліць што‑н. прыкаванае; раскаваць. Адкаваць каня.
адкаве́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкавяліць.
адкавялі́ць, ‑вялю, ‑веліш, ‑веліць; зак., што і чаго.
Разм. Адрэзаць вялікі кавалак (хлеба, сала і пад.); адкроіць. Старшына ледзь прыкметна паціснуў плячыма, падміргнуў насмешліва хлопцам і, мнагазначна кашлянуўшы, адкавяліў кавалак сала. Васілевіч. [Паўлік] пабег у хату, адкавяліў лусту хлеба, пасыпаў яе соллю і вынес Андрушку. Лобан.
адка́з 1, ‑у, м.
1. Выкліканыя пытаннем або зваротам словы, выказаныя вусна ці пісьмова. Даць адказ. Ухіліцца ад адказу. □ Я ў той жа дзень, мой дарагі татуля, Пішу табе свой франтавы адказ. Астрэйка. // Расказванне вучнем урока; выклад матэрыялу на пастаўленае пытанне. Грунтоўны адказ.
2. Пачуццё, рэакцыя; водгук (у 4 знач.). Адказ жывога арганізма на раздражненне. // Выкліканыя чым‑н. дзеянні, учынкі. Калектывізацыя была адказам на многія жыццёвыя пытанні і грамадскія праблемы. Адамовіч.
3. Вынік рашэння матэматычнай задачы, прыкладу. Адказ сышоўся.
4. Тое, што і адказнасць (у 1 знач.). За зло мы ўсе адказ нясём... Колас.
адка́з 2,
У выразе: да адказу — да нельга, да канца. Мы цішком прытаіліся ля дзвярэй, а сэрца ў кожнага трывожна стукацела і нервы наструніліся да адказу. С. Александровіч.