сапфі́р, ‑у, м.
Каштоўны камень сіняга або блакітнага колеру, разнавіднасць карунду.
[Грэч. sappheiros з стараж.-яўр.]
сапфі́равы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сапфіру. // Зроблены з сапфіру; з сапфірам. Сапфіравыя завушніцы.
2. Колеру сапфіру, сіні. Сапфіравае мора.
сапфі́чны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: сапфічная страфа гл. страфа.
сапха́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сапхаць.
сапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. У беспарадку, абы-як пакласці, упхнуць куды‑н., у адно месца. Сапхаць рэчы ў чамадан. / у перан. ужыв. Сапхаў.. [Ляўкоў] у кніжку ўсё: наігранае і перажытае, сваё і падхопленае. Лужанін.
сапхну́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад сапхнуць.
сапхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак.
1. каго-што. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль‑н., куды‑н. Кожны стараўся сапхнуць другога з прызбы пад акном. Чорны. [Баба Варка:] — Не скінь мне лямпу са стала. Локцем сапхнеш... Пташнікаў. Кінуўшы ў лодку тонкі, выслізганы рукамі шост,.. [Толя] палажыў туды і мяшок, падкасаў да калень штаны, адвязаў чайку ад вярбы і сапхнуў яе на ваду. Брыль.
2. перан.; каго. Разм. Прымусіць вызваліць пасаду. [Русаковіч:] Выходзіць, што я сам пхнуў Сухадольскага, каб самому сесці на яго месца. Крапіва. [Якім:] — Якім жа макарам ты [Сцяпан] думаеш сапхнуць мяне з пасады? Пянкрат.
3. перан.; каго-што. Перакласці на каго‑н. (свае абавязкі, справы і пад.). Сапхнуць работу на другога. // Зваліць на каго‑н. адказнасць за сваю правіннасць, учынак. Сапхнуць віну за недагляд на зменшчыка.
4. перан.; каго-што. Разм. Пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. (часцей непрыемнага). [Алесь] рыхтаваў коней на буславіцкі «бяссенны» кірмаш. Даводзілася шмат выбракоўваць, бо аконамы намагаліся сапхнуць розную здыхляціну. Караткевіч.
сапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. соп, сапла, ‑ло; незак.
1. Цяжка дыхаючы, пераважна носам, утвараць гукі з прысвістам. [Пракоп] моцна соп носам, аддаючыся сузіранню свайго жыцця. Колас. Ціха сапуць, сплючы, дзеці, і рэдка-рэдка ціхенька сакатне пад печчу курачка, паварушыцца там і змоўкне. Гарэцкі. Іван сапе, чырванее і, злаўчыўшыся, дае па шапцы Ваську. Лынькоў. / Разм. Пра з’явы прыроды. Рака па скалах хвалямі грукоча, Узмыленая, ярасна сапе. Панчанка. Калядная ночка ўвесь свет пакрывае, Па белай ад снегу зямельцы снуе; Мяцеліца ў полі сапе, завывае, Свіст еіхраў спакойна заснуць не дае. Купала. // перан. Працуючы, пыхкаць, утвараць гукі з прысвістам (пра машыны, механізмы і пад.). Цягнік пыхкае параю і сапе. Скрыган. Сапуць мяхі ля горна. Зарыцкі.
2. Разм. Дзьмуць у што‑н. (звычайна пра дудку, жалейку). Сапці ў дудку.
сапяжа́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
1. Пашыраны ў Беларусі сорт летняй грушы, якая дае круглыя жоўтыя салодкія плады. А потым усюды ў Навасёлках — і на прысядзібных участках, і ў калгасным садзе, дзе растуць тысячы бэр, сапяжанак, антонавак, белых наліваў, — зоймецца белае зіхатлівае зарыва... Паслядовіч.
2. Плод гэтай грушы. Вылі вяснушкі на шчаках Смуглявай гэтай гараджанкі, Нібы радзімкі на баках Налітай сонцам сапяжанкі. Аўрамчык.
[Ад уласн. імя.]