Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаахвя́рнасць, ‑і, ж.

Тое, што і самаахвяраванне. — А ці не будуць помніцца, а ці забудуцца іх подзвігі і самаахвярнасць у барацьбе за такі калгас, у якім бы шчасліва і добра жылося людзям? Дуброўскі. — Што вы робіце, ірады! — закрычала высокая жанчына і з самаахвярнасцю птушкі кінулася да сваіх дзетак. Кулакоўскі.

самаахвя́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Гатовы ахвяраваць сабой дзеля агульнай справы, дзеля шчасця іншых. Сымоніха здольна на вялікую самаахвярную прывязанасць, на чалавеча клопаты. Каваленка. Яркую праяву самай вернай адданасці качкі сваім дзецям давялося мне наглядаць на Свіслачы. В. Вольскі.

2. Поўны самаахвяравання, гераічны (пра дзеянні чалавека). Самаахвярны подзвіг. □ Талент.. гэта ёсць вынік цэлага жыцця з я штодзённай самаахвярнай працай. Лужанін.

самаахо́ва, ‑ы, ж.

Ахова сябе, сваёй маёмасці ўласнымі сіламі; папераджальныя мер для ўласнай бяспекі. У гэтую хвіліну ўжо не існавала яго [Мікалая] ўласнага жыцця з шматлікімі пачуццямі і інстынктамі самааховы. Шамякін.

самаацэ́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Ацэнка самога сябе, сваёй годнасці і недахопаў. Сацыялістычная рэвалюцыя надзвычай павысіла гэтую веру [у чалавека], самаацэнку чалавека і павагу літаратуры да чалавека. Адамовіч.

самаачышча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Пазбаўляцца ад рознага бруду, чужародных прымесей (пра ваду, глебу). Як мінерал вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».

2. Ачышчаць сябе, свае рады ад чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Партыя самаачышчаецца ад перараджэнцаў.

самаачышчэ́нне, ‑я, н.

1. Прыроднае ачышчэнне вады, глебы ў выніку розных біяхімічных працэсаў.

2. Дзеянне паводле дзеясл. самаачышчацца (у 2 знач.).

самаашука́нства, ‑а, н.

Ілжывая ўпэўненасць у чым‑н.; пераконванне сябе ў тым, што не адпавядае сапраўднасці. — Самаашуканства ўсё гэта, не больш, — падумалася.. [Чарнавусу], — ні за што не выцягнеш такую вялікую работу ў адну вясну. Кулакоўскі.

самабічава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе самабічаванне (у 2 знач.), з’яўляецца самабічаваннем.

самабічава́нне, ‑я, н.

1. Прычыненне сабе фізічных пакут, выкліканае рэлігійным фанатызмам.

2. перан. Суровае асуджэнне сваіх паводзін, учынкаў у выніку ўсведамлення іх нікчэмнасці, агіднасці. Бесхарактарны я, брат Стары, — на тон самабічавання з’ехаў Садовіч, — але пераеду ў другую школу, тады, брат, шабаш. Колас.

самабра́ны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: самабраны абрус — у казках: чарадзейны абрус, на якім сама сабой з’яўляецца жаданая яда.