самаачышчацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Пазбаўляцца ад рознага бруду, чужародных прымесей (пра ваду, глебу). Як мінерал вада мае адну цудоўную якасць, якая вылучае яе сярод іншых, — здольнасць самачышчацца і самаўзнаўляцца. «Полымя».

2. Ачышчаць сябе, свае рады ад чаго‑н. лішняга, непатрэбнага. Партыя самаачышчаецца ад перараджэнцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)