Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адштапава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Тое, што і адштабнаваць.

адшто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Падняць, адхіліць штору.

адштукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адштукаваць.

адштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм.

1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.

2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.

адшту́рхванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адштурхваць — адштурхнуць і адштурхвацца — адштурхнуцца.

адшту́рхвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адштурхнуцца.

2. Пад дзеяннем узаемнага штуршка аддаляцца адзін ад другога. Аднайменныя электрычныя гарады адштурхваюцца.

3. Зал. да адштурхваць.

адшту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адштурхнуць.

адштурхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Упёршыся ў што‑н., штуршком адсунуцца, аддзяліцца ад чаго‑н. [Прафесар] лёгенька адштурхнуўся кончыкамі пальцаў ад дна, варухнуў плячыма, падняўся і паплыў. Галавач. // перан. Узяць што‑н. за зыходны, адпраўны пункт (у сваіх разважаннях, рабоце і пад.).

адштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце, зак., каго-што.

1. Штурхнуць ад сябе, адсунуць штуршком. [Ядвіся] раптоўна абхапіла рукамі яго шчокі і, умомант прыблізіўшы яго галаву, пацалавала, а потым з сілаю адштурхнула яго і кінулася за дзверы. Колас.

2. перан. Парваць сувязь, блізкія адносіны з кім‑н., аддаліць ад сябе, праявіўшы раўнадушнасць, халоднасць. Прыязнасць да Паходні ў Янукевіча была і цяпер, ён лічыў яго сваім выхаванцам, не верыў у плёткі І паклёпы і не хацеў адштурхнуць ад сябе. Хадкевіч. // Выглядам, паводзінамі выклікаць непрыязнасць, агіду. У гэтым прызнанні было столькі нявіннай прастаты, шчырай даверлівасць, што такая вестка мяне не толькі не адштурхнула, а зрабіла паненку яшчэ больш прывабнай. Карпюк.

адштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адштурхнуцца.

2. Пад уздзеяннем узаемнага штуршка аддаляцца адзін ад другога.

3. Зал. да адштурхоўваць.