Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адхо́днік, ‑а, м.

Тое, што і адыходнік.

адхо́ды, ‑аў; адз. адход, ‑у, М ‑дзе, м.

Рэшткі якой‑н. вытворчасці, што могуць быць выкарыстаны ў іншых мэтах. Рацыянальна выкарыстоўваць адходы металу. // Страты пры вырошчванні жывёлы. Адходы маладняку.

адхо́н, ‑у, м.

Пахілая паверхня гары, берага і пад.; схіл. Тры дзесяткі хат з ліпавымі прысадамі ўздоўж.. вуліцы.. звязалі па адхоне ўзгорка да ручая. Хадкевіч. // Бакавая паверхня дарожнага палатна. У туманах павольна, засцілаючы дарожны адхон густым дымам, пад’язджаў да горада поезд. Галавач.

•••

Пусціць пад адхон гл. пусціць.

адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.

адхо́нне, ‑я, н.

Тое, што і адхон. Суровая, маўклівая гара, Імхом сухім зарослае адхонне. Лойка.

адхо́нны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і адхоністы. Разложыстыя круглаверхія вербы, узняўшы над вадою карэнне, абступаюць адхонны пясчаны бераг. Колас.

адхо́плівацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адхопліваць.

адхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адхапіць.

адхрамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Спец. Пакрыць металічны выраб хромам для павелічэння яго трываласці або для надання яму прыгожага знешняга выгляду.

адхрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішоя, ‑хрысціцца; зак., ад чаго.

Разм. Адвязацца, адчапіцца ад каго‑, чаго‑н.; хрысцячыся, пазбавіцца, паводле ўяўлення набожных людзей, ад нячыстай сілы. [Сымонка:] — Дзедка, чуеш: во — спявае! Ці ж не чуеш, дзедка? Вунь! — Гэта здань твая такая: Адхрысціся, хлопча, плюнь! Колас. // перан. Адкараскацца, адгаварыцца, адвязацца. Андрэй Руды хацеў забраць сваіх старых у мястэчка, але тыя адхрысціліся: — Ідзі ты ад нас, згінь! Ваданосаў.