адме́ннасць, ‑і, ж.
Асаблівасць, якой вылучаецца хто‑, што‑н. сярод іншых. // Што‑н. непадобнае да звычайнага, штодзённага. [Даніла] таксама заўважыў адменнасць у бацькавым настроі. Сабаленка.
адме́ннік, ‑а, м.
Тое, што і сінонім. Існаванне сінонімаў мае свае гістарычныя падставы. У арабскай мове, як было падлічана ў свой час, ёсць тысяча адменнікаў для слова «меч» і чатыры тысячы для слова «няшчасце». Лужанін.
адме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Не такі, як усе; своеасаблівы, адметны. Як і штогод, для кожнага чалавека вясна прынесла нешта новае, адменнае, непаўторнае. Хадкевіч. — Форма! — весела выкрыкваў .. [Пракоп], падаючы гэтаму слову адменны, аднаму яму зразумелы сэнс. Вітка.
2. Самы лепшы, надзвычайны. Адменных вуліц, плошчаў тут нямала, І кветнікаў, і вечна свежых рос. Панчанка. Боцікі і сапраўды былі адменныя — новенькія, бліскучыя, на высокіх абцасах. Курто.
адме́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адмяніцца.
адме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмяніць.
адме́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адмераць.
адме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Мераючы, аддзяліць або адзначыць пэўную колькасць чаго‑н. Адмераць тры літры малака. □ Участак, які адмерала Вера, запісалі на яе імя. Галавач. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Прыказка. // Разм. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць. Толькі надвячоркам сябры прыйшлі ў Панямонь, адмераўшы дзесяткі лішніх вёрст, каб замесці свае сляды. Колас. // Разм. Лічачы, панесці каму‑н. пэўную колькасць удараў бізуном, шомпалам і пад. Дарэмна.. [Лявон] ляжаў пластом на зямлі і лічыў, колькі ўдараў адмерае яму гэты баязлівец Юзік. Дамашэвіч.
адме́рвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адмерваць.
адме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмераць.
адме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
Загублены, пашкоджаны марозам. Адмерзлыя парасткі. // Скалелы, азяблы. Адмерзлыя рукі.