Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ад’е́сці, ад’ем, ад’ясі, ад’есць; ад’ядзім, ад’ясце, ад’ядуць; зак., што.

1. З’есці частку чаго‑н.; адкусіць, адгрызці. Кошка ад’ела хвост у рыбы.

2. і без дап. Разм. Кончыць есці. У вас адпелі — у нас ад’елі. Прымаўка.

•••

Ад’есці кішкі (вантробы) каму — тое, што і пераесці кішкі (вантробы) каму (гл. пераесці).

Сэрца ад’есці — памучыць, давесці да знямогі, дакучаючы чым‑н. непрыемным.

ад’е́сціся, ад’емся, ад’ясіся, ад’есца; ад’ядзімся, ад’ясцеся, ад’ядуцца; зак., на чым.

Разм. Паправіцца, пасыцець на добрых харчах (звычайна пасля недаядання); адкарміцца. // Наесціся чаго‑н. удосталь, так, каб больш не хацелася. Ад’есціся яблык.

ад’е́хацца, ‑едуся, ‑едзешся, ‑едзецца; зак.

Разм. Тое, што і ад’ехаць (у 1 знач.).

ад’е́хаць, ‑еду, ‑едзеш, ‑едзе; зак.

1. Едучы, аддаліцца на нейкую адлегласць. Ад’ехаць на некалькі крокаў. Ад’ехаць хат за дзесяць. Ад’ехаць ад сяла кіламетраў пяць. Далёка ад’ехаць.

2. Паехаць куды‑н., пакінуць дом (сяло, горад). Ад’ехала Вольга, і на сэрцы Андрэя зрабілася цяжка. Пестрак.

3. Разм. Перастаць шчыльна прылягаць да чаго‑н., адысці. Дзверы ад’ехалі.

аджава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аджаваць.

аджава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Жуючы, аддзяліць. // перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым‑н. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала грывай малатарні. Брыль.

•••

Табе (яму, ёй) цяляты язык аджавалі гл. цяля.

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

аджа́рац,

гл. аджарцы.

аджа́рка,

гл. аджарцы.

аджа́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі.