Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адшрубава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адшрубаваць.

адшрубава́цца, ‑буецца; зак.

Аддзяліцца, верцячыся, круцячыся па вінтавой нарэзцы. Гайка адшрубавалася.

адшрубава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; заг. адшрубуй; зак., што.

Адняць, зняць, верцячы, круцячы па вінтавой нарэзцы; адкруціць. Вадзік адшрубаваў ніпель камеры, і хлопцы па чарзе пачалі дзьмуць. Гамолка.

адшрубо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адшрубавацца.

2. Зал. да адшрубоўваць.

адшрубо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адшрубаваць.

адштабнава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адштабнаваць.

адштабнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Прашыць строчкай; зрабіць шво. Адштабнаваць рукавы.

адштампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

Зрабіць пры дапамозе штампа, штампоўкі. Адштампаваць дэталі.

адштампо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адштампоўваць.

адштампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адштампаваць.