Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адрасці́, ‑сце; зак.

Вырасці зноў пасля таго, як было зрэзана, падстрыжана (пра валасы, расліны і пад.). Як толькі парасткі крыху падняліся, Маня асцярожна адрэзала іх вострым нажом.. Праз нейкі час парасткі адраслі зноў. Якімовіч. Марына змянілася. Валасы на яе галаве адраслі і пагусцелі, вочы сталі вялікія. Чорны.

адрасці́ць, ‑рашчу, ‑росціш, ‑росціць; зак., што.

Тое, што і адгадаваць (у 1 знач.). [Мацей Кулеш], прыгнуўшыся хворым, застаўся ў вёсцы, стаіўся, адрасціў бараду. Шамякін.

адратава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адратаваць.

адратава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Выратавацца ад гібелі, знішчэння; уберагчыся ад таго, што немінуча нясе бяду. І Калістрат рашыў Часова грошы даць, Каб змог Іван адратавацца. Корбан.

адратава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Выратаваць ад гібелі, знішчэння; уберагчы ад таго, што немінуча нясе бяду або гібель. Цяпер пан Длугошыц вярнуўся ў сваё радавое гняздо, вярнуўся, як чалавек, які тапіўся і якога адратавалі ад смерці. Колас.

адрато́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адратавацца.

2. Зал. да адратоўваць.

адрато́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адратаваць.

адраўне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які набыў уласцівасці драўніны. Адраўнелы парастак.

адраўне́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. адраўнець.

адраўне́ць, ‑ее; зак.

Набыць уласцівасці драўніны.