адмацо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адмацавацца.
2. Зал. да адмацоўваць.
адмацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмацаваць.
адмачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.
1. Намачыць што‑н., каб лягчэй аддзялялася. Адмачыць бінт на ране.
2. Трымаючы ў якой‑н. вадкасні, зрабіць больш прыгодным для выкарыстання, вымачыць. Адмачыць салёнае мяса. Адмачыць скуры.
адмежава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмежаваць, адмежавацца.
адмежава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адмежаваць.
адмежава́цца, ‑мяжуюся, ‑мяжуешся, ‑мяжуецца; зак.
1. Аддзяліць мяжой свае ўладанні ад чужых.
2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк. // перан. Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.
адмежава́ць, ‑мяжую, ‑мяжуеш, ‑мяжуе; зак., што.
1. Правёўшы мяжу, аддзяліць што‑н. ад чаго‑н. Адмежаваць сваю дзялянку. // Сваім размяшчэннем раздзяліць што‑н. Доўга стаяў задуманы Арцём Коркія на пясчанай касе, што адмежавала мора ад балота. Самуйлёнак.
2. перан. Аддзяліць, адасобіць адну з’яву ад другой.
адме́ль, ‑і, і (радзей) адме́ліна, ‑ы, ж.
Тое, што і водмель. Чайка кружыць над затокай, Свішча кулічок з адмелі. Зарыцкі.
адме́на, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняць, адменьваць — адмяніць.
2. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адмяняцца, адменьвацца — адмяніцца; змена, перамена.
адме́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адмяніць.