Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адліня́ць, ‑яе; зак.

Скончыць ліняць; выйсці з перыяду лінькі.

адліпа́ць, ‑ае.

Незак. да адліпнуць.

адлі́пнуць, ‑не; пр. адліп, ‑ла; зак.

Адстаць, адляпіцца.

адлітава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлітаваць.

адлітава́цца, ‑туецца; зак.

Тое, што і адпаяцца.

адлітава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Тое, што і адпаяць.

адлітаграфава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адлітаграфаваць.

адлітаграфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Зрабіць літаграфскім спосабам.

адліто́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адлітоўваць — адлітаваць.

адліто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адлітавацца.