Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аданталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аданталогіі.

адантало́гія, ‑і, ж.

Навука пра зубы, іх хваробы і лячэнне.

[Ад грэч. odontos — зуб і logos — вучэнне.]

аданто́лаг, ‑а, м.

Урач — спецыяліст у галіне аданталогіі.

адапну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адапнуць.

адапну́ць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; ‑пнём, ‑пняце; зак., што.

Тое, што і адпяць.

адаправа́ць, ‑прае і ‑правае.

Незак. да адапрэць.

адапрэ́ць, ‑прэе; зак.

Адстаць, аддзяліцца ад чаго‑н. пад уздзеяннем вільгаці, ад перамены тэмпературы. [Кара].. адапрэла ад пнёў і апаўзла, адвалілася разам са снегам у першыя вясновыя адлігі. Пташнікаў.

адаптава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адаптаваць.

адаптава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

Зал. да адаптаваць.

адаптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць) тэкст для тых, хто пачынае вывучаць замежныя мовы.