адчува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адчуць.
адчу́жанасць, ‑і, ж.
Стан адчужанага; адсутнасць блізкасці, давер’я, разумення; адасобленасць, халоднасць у адносінах. Душу.. [Рыгора] паступова агортваў холад адчужанасці, адзіноцтва. Краўчанка.
адчу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Не звязаны з іншымі, адасоблены.
2. Які вырашае халоднасць, адчужэнне, абыякавасць да каго‑н. [Дзяўчынка] павольна падыходзіла да нас і глядзела на цесляра ўсё тым жа адчужаным позіркам. Ракітны.
3. Спец. Адабраны ў каго‑н. на падставе закону ў карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
адчужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) чужым, далёкім каму‑н.; адасобіцца (адасабляцца). А сказала [Ніна] слова за Тараса — адчужаўся [Андрэй], не гаворыць з ёй. Русецкі.
2. толькі незак. Зал. да адчужаць (у 2 знач.).
адчужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выклікаць адчужанасць, рабіць далёкім каму‑н.; аддаляць. Поўнач у нейкай ступені робіць чалавека ідэалістам, але калі і адчужае яго ад людзей, дык затым толькі, каб зноў прылучыць да іх. М. Стральцоў.
2. Спец. Адбіраць на падставе закону ў каго‑н. якую‑н. маёмасць у карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
адчужэ́нне, ‑я, н.
1. Спыненне або адсутнасць блізкасці паміж кім‑н.; аддаленне, адасабленне. Хоць.. адкрытых канфліктаў між.. [Аўгіняй і Евай] і не бывала, але іх раздзяліла мяжа адчужэння. Колас.
2. Спец. Дзеянне паводле дзеясл. адчужаць (у 2 знач.).
•••
Паласа адчужэння гл. паласа.
адчу́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адчуць. Я доўга выношваў цьмяна адчутую патрэбу штосьці ўзнікшае зразумець і сказаць. Гарбук.
адчу́цца, ‑чуецца; зак.
1. Аказацца пазнаным органамі пачуццяў; пачуцца. Пад нагамі ўпершыню адчулася цвёрдая зямля. Барашка. // Дайсці да свядомасці, стаць зразумелым. Мне адчулася нешта сапраўды новае, вельмі сугучнае нашаму часу. Кулакоўскі. А галоўнае — паўней адчулася радасць працы. Карпаў.
2. Аказацца перажытым кім‑н.; пакінуць след, адбіцца на кім‑, чым‑н. Уздзеянне рэвалюцыйнага руху найбольш ярка адчулася на творчасці Я. Купалы. Ярош.
адчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Пазнаць органамі пачуццяў; пачуць. З вінтоўкаю кінуўся Палазок на афіцэра, але ў гэты ж момант адчуў гарачы боль у левым плячы. Колас. Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю. Маўр.
2. Зведаць, перажыць што‑н. Васіль зразумеў, што пытанне непрыемна кальнула дзеда, і адчуў сябе ніякавата, пачырванеў. Кулакоўскі. // Усвядоміць, зразумець. Аляксей паглядзеў у сінія Юльчыны вочы і раптам адчуў, што, вядома, Юлька вернецца. Даніленка. У першыя дні.. [Раман] адчуў сябе шчаслівым. Цешча і жонка чым маглі дагаджалі яму. Чарнышэвіч.
•••
Адчуць глебу пад нагамі — знайсці, адчуць чыю‑н. падтрымку.
Даць сябе адчуць гл. даць.