адцяга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Пакінуць цягацца, бадзяцца, валачыцца.
адцяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Доўга пранасіць адзенне, абутак. Пяць гадоў адцягаў боты.
2. Адцягнуць у некалькі заходаў. Адцягаць галлё ўбок.
адця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцягваць.
адця́гвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адцягнуцца.
2. Зал. да адцягваць.
адця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адцягнуць.
адця́гненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адцягненага (у 2 знач.); абстрактнасць.
адцягне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адцягнуць (у 5 знач.).
2. Мысленнае вылучэнне і адасабленне адзнак якіх‑н. канкрэтных аб’ектаў; абстрагаванне, абстракцыя.
адця́гнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адцягнуць.
2. у знач. прым. Які мае адносіны да абстракцыі; атрыманы шляхам абстракцыі. Адцягненае паняцце. // Заснаваны на абстракцыі, які карыстаецца метадам абстракцыі. Адцягненае мысленне. Адцягненае ўяўленне. // Далёкі ад штодзённага жыцця, ад рэчаіснасць не звязаны з ёю. Адцягнены вобраз.
адця́гнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адцягнуць.
адцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.
1. Павольна адысці, ад’ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад’езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на Нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.