Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адседзецца.

адсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адседзець.

адсе́дзецца, ‑седжуся, ‑седзішся, ‑садзіцца; зак.

Перабыць, пераседзець які‑н. час у бяспечным месцы, ратуючыся ад чаго‑н., чакаючы зручнага моманту для чаго‑н. Перад самай атакай.. [Кныш] схаваўся ў траншэі,.. каб там адседзецца. Няхай. // перан. Ухіліцца ад працы, выканання свайго абавязку. І пасля сходу Дзям’ян на работу не выйшаў. Спадзяваўся як-небудзь адседзецца, пакуль Курловіча не заменяць другім. Дуброўскі.

адсе́дзець, ‑седжу, ‑седзіш, ‑садзіць; зак.

1. што. Доўга або ў нязручнай паставе седзячы, давесці да здранцвення якую‑н. частку цела. Адседзець нагу.

2. Прабыць, праседзець нейкі час дзесьці. [Эма] скардзілася, што ёй цяжка, што.. [Іван] не памагае ў хатняй рабоце. А яму хіба лёгка было? Яна ж адседзіць, адбалбоча .. восем гадзін, і ўсё, які там цяжар. Марціновіч.

3. Адбываючы пакаранне, прабыць які‑н. тэрмін у турме. Я. Колас за ўдзел у настаўніцкім з’ездзе і рэвалюцыйныя творы адседзеў тры гады ў ліпскім астрозе. Казека.

адсе́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Разм. Адбыванне пакарання ў турме. [Клопікаў] завёў неяк буйныя гешэфты ў трэсце вагонных рэстаранаў, куды пралез быў, але ў хуткім часе вылецеў адтуль з гучным трэскам і некалькімі гадамі ціхай адседкі. Лынькоў. У Гродзенскі астрог прыгналі.. [Зосю] пасля года адседкі ў пінскіх казематах. Сабаленка.

адсе́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адсейваць — адсеяць і адсейвацца — адсеяцца.

адсе́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адсеяцца.

2. Зал. да адсейваць.

адсе́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адсеяць.

адсе́к, ‑а, м.

Спец. Ізаляванае аддзяленне карабля, самалёта і пад.; памяшканне спецыяльнага прызначэння. □ [Паліва] надзейна ізалявана ад адсекаў, дзе захаваны запасы канцэнтраваных прадуктаў харчавання, вады, вадкага кіслароду. Шыцік.

адсе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. адсек, ‑секла.

Тое, што і адсячы.