Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

самаспажыва́нне, ‑я, н.

Спажыванне чаго‑н. самімі тымі, хто вырабляе што‑н.

самаспаку́са, ‑ы, ж.

Спакушэнне сябе прыемнымі, але нязбытнымі марамі, спадзяваннямі і пад.

самаспакуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Паддавацца самаспакусе.

самаспале́нне, ‑я, м.

Спальванне самога сябе як адно з праяўленняў рэлігійнага фанатызму або палітычнага пратэсту ў капіталістычным грамадстве.

самаспа́льванне, ‑я, н.

Тое, што і самаспаленне.

самаспла́ў, ‑лаву, м.

Сплаў лесу сілай цякучай вады без дапамогі буксіра.

самасправазда́ча, ‑ы, ж.

Справаздача аб уласнай рабоце, занятках.

самасто́йнасць, ‑і, ж.

1. Незалежнасць, свабода ад чыйго‑н. уплыву, прымусу. Палітычная самастойнасць дзяржавы. □ На палях бітваў вырашаўся лёс сацыялістычных заваёў і дзяржаўнай самастойнасць народаў СССР. «Звязда». // Уласцівасць адрознівацца, вылучацца сваімі асаблівасцямі. Мінскі інтэр’ер ужо набыў права мастацкай самастойнасці. «Маладосць».

2. Уласцівасць і стан самастойнага. Развіццё самастойнасць і ініцыятывы навучэнцаў. □ Трымаўся.. [Янка] заўсёды як дарослы, і самастойнасць гэтая ішла да яго грубаватага сур’ёзнага твару, бліскучых вачэй і крыху сутулай постаці. Чарнышэвіч. // Сур’ёзнасць у паводзінах, адносінах да справы. Зіна, як дзяўчынка, заставалася дома за гаспадыню. Гэта яе прывучыла да работы. Але гэта і надало яе паводзінам залішнюю самастойнасць. Шыцік. Маруся бясконца смяецца. Дзесяты клас канчае, а ніякай самастойнасці. Мыслівец.

самасто́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе незалежна, свабодна. Самастойная дзяржава. □ Беларусы, раней прыгнечаная нацыя, набылі сваю самастойную дзяржаўнасць упершыню за ўвесь час існавання беларускага народа. «Весці». // Які вылучаецца сярод іншых, мае ўласнае значэнне; асобны. Самастойнае пытанне. Самастойны сказ. □ Гук ы не з’яўляецца самастойнай фанемай таму, што ў беларускай і рускай мовах няма такіх слоў, якія б адрозніваліся ад іншых слоў гэтым гукам. Юргелевіч.

2. Здольны дзейнічаць сам, без чужой дапамогі або кіраўніцтва. [Саша] ўжо самастойны чалавек, фельчар, у яе новыя знаёмыя — колькі ў вёсцы настаўнікаў і іншых хлопцаў! Шамякін. // Уласцівы такому чалавеку. Усе.. месцы з твораў Маркса і Энгельса.. аб дзяржаве павінны быць абавязкова прыведзены ў магчыма больш поўным выглядзе, каб чытач мог скласці сабе самастойнае ўяўленне аб сукупнасці поглядаў заснавальнікаў навуковага сацыялізма. Ленін. // Сур’ёзны, разважлівы. Самастойны хлопчык.

3. Які ажыццяўляецца сваімі сіламі або па сваёй ініцыятыве, на падставе ўласнага меркавання. Самастойны крок. □ [Русаковіч:] — Я не хачу правальвацца на першай сваёй самастойнай рабоце. Крапіва. // Вольны ад пабочных уплываў, арыгінальны. Самастойнае даследаванне.

самастрахава́нне, ‑я, н.

Тое, што і самастрахоўка.