саладкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі салодкі. Саладкаваты квас. □ З поля нясло вільготнай парнасцю, з саду — саладкаватым пахам падапрэлых яблык-паданак. Навуменка. У паветры чуваць саладкаваты пах кветак. Гамолка.
саладка́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Саладкаваты. Мяса ўюна тлустае, мяккае і крыху саладкавае на смак. Матрунёнак. У хаце, змораныя цеплынёй, саладкавым пахам памідораў, што ляжалі навалам на падаконніку, сонна гулі мухі. М. Стральцоў.
саладкако́рань, ‑ю, м.
Тое, што і мнаганожка (у 1 знач.).
саладкамо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Кніжн. (з адценнем пагарды). Які ўмее гаварыць прыгожа, захапляюча, цікава.
2. Разм. Ліслівы, няшчыры, крывадушны. Саладкамоўны гаварун.
саладко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да салодкі.
•••
Саладковы корань — салодка, лакрыца.
саладо́сць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць салодкага (у 1 знач.). Саладосць цукерак.
2. Прыемнае адчуванне, задавальненне, выкліканае чым‑н. Сэрца захліпалася ад невядомае саладосці, шчымела і ныла. Мурашка.
саладо́ўнік, ‑а м.
Рабочы соладавага прадпрыемства.
саладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм. Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі. А здаралася ўсялякае, — часамі не было на стале кавалка хлеба, і дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю. Гурскі.
сала́ка, ‑і, ДМ ‑лацы, ж.
Дробная марская рыба сямейства селядцоў.
[Фін. salaka.]