самападгато́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.
Самастойныя заняткі, падрыхтоўка сябе да чаго‑н. Спартыўная самападгатоўка студэнтаў.
самапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.
Які падае што‑н. аўтаматычна. Самапад’ёмны агрэгат.
самападма́н, ‑у, м.
Унушэнне сабе таго, што не адпавядае сапраўднасці; падман самога сябе. Самападман і звязаная, з ім пэўная пераацэнка сваёй уласнай асобы, вагі свайго «я» — вось чым смешны для нас Пытляваны. Усікаў.
самападрыхто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Тое, што і самападгатоўка. Вялікая працавітасць, назіральнасць, творчая фантазія былі вынікам яго [К. Быліча] ўпартай вучобы, яго самападрыхтоўкі да кожнай ролі. «Маладосць».
самапазна́нне, ‑я, н.
Пазнанне чалавекам, класам, грамадствам самога сябе, сваёй унутранай, гістарычнай сутнасці. Самапазнанне рабочага класа неразрыўна звязалі з поўнай выразнасцю .. ўяўленняў аб узаемаадносінах усіх класаў сучаснага грамадства. Ленін.
самапаі́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Аўтаматычная паілка.
самапа́л, ‑а, м.
Старажытная гладкаствольная агнястрэльная зброя, якая зараджалася з дула. // Разм. Ружжо наогул. Брыду адранкам ля ракі, Збіваючы расу, І самапал на два куркі На выпадак нясу. Броўка. Іду туды, дзе стаяў [Атрох], а ён ляжыш ніцма, носам у снег. І самапал яго воддал: ложа — сабе, а ствол — сабе. Ракітны. // Самаробная дзіцячая стрэльба ў выглядзе кароткага ствала, прымацаванага да ручкі. А на справе ім даводзілася абыходзіцца звычайнымі дзіцячымі самапаламі. Васілевіч. Але тады [у дзяцінстве] мяне больш вабілі не кнігі, а самаробныя самапалы ды буслянкі на стогадовых ясакарах і ліпах у былым панскім садзе. Аўрамчык.
самапа́льнік, ‑а, м.
У старажытнасці — воін, узброены самапалам.
самапа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да самапала. Самапальны кнот.
самапа́с, ‑а і ‑у, м.
Разм.
1. ‑а. Той, хто выйшаў на свой хлеб, жыве самапасам. [Пракоп:] — Убачыш, як твой гэты самапас прыйдзе да цябе, як будзе прасіцца... будзе скарынцы хлеба рад. Баранавых.
2. ‑у. Самастойнае, без нагляду жыццё. [Бацька:] — Так, донька?.. Сама, значыць, ето... на самапас захацела?.. Кандрусевіч. [Дзядзька:] — Я вось падумаў... Ці выжыў бы чалавек, каб яго пусціць на такі самапас? Чыгрынаў.