адчаса́ць, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., каго-што.
1. Чэшучы, сякерай зняць частку чаго‑н. Адчасаць край дошкі.
2. Разм. Адсцябаць, набіць. [Сёмка:] — Была навука, Сеў у панскія сані без друка, Мяне і адчасалі бізунамі. Глебка.
адчастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго.
Разм. Пачаставаць каго‑н.; аддзякаваць пачастункам за пачастунак. Сабастыян Рамашка пачаў тут расказваць, як Савасцей Панебра пасля надумаўся быў чым-небудзь падобным адчаставаць жонку. Чорны.
адча́яцца, ‑чаюся, ‑чаешся, ‑чаецца.
Зак. да адчайвацца.
адчляні́цца, ‑ніцца; зак.
Аддзяліцца ад чаго‑н., выдзеліцца з цэлага.
адчляні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Аддзяліць якую‑н. частку ад чаго‑н., выдзеліць з цэлага.
адчляня́цца, ‑яецца; незак.
Зал. да адчляняць.
адчляня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да адчляніць.
адчува́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць адчувальнага. Адчувальнасць скуры. Адчувальнасць фотаплёнкі. Адчувальнасць сейсмографа. // перан. Выразнасць, яскравасць. Адчувальнасць вобраза.
адчува́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адчуваецца; здольны выклікаць адчуванне. Недзе далёка зашумеў бор, і па маім твары прабег лёгкі, ледзь адчувальны подых ветру. Ляўданскі. Рыгор уздыхнуў — раптоўная думка, нібы нешта жывое, адчувальнае, стукнула ў сэрца. Краўчанка.
2. Моцны, значны. Партызаны, партызан Беларускія сыны! Былі гэтыя словы.. велінымі ў сваёй мудрай прастаце і.. адчувальнымі ў сваёй спапяляючай нянавісці. Лынькоў. Пры сваіх нязначных стратах партызаны панеслі адчувальны ўдар па ворагу. Барашка.
адчува́нне, ‑я, н.
Спец.
1. Псіхічны працэс успрымання асобных уласцівасцей прадметаў і з’яў аб’ектыўнага свету пры іх непасрэдным уздзеянні на органы пачуцця. Адчуванне ёсць вобраз матэрыі, якая рухацца. Інакш, як праз адчуванні, мы ні аб якіх формах рэчыва і ні аб якіх формах руху нічога даведацца не можам; адчуванні вызываюцца дзеяннем рухаючайся матэрыі нашы органы пачуццяў. Ленін.
2. Перажыванне, уражанне, прадчуванне. З адчуваннем непапраўнага няшчасця.. стары падводзіў эшалон да станцыі. Мележ. Марына Паўлаўна праз цэлы дзень жыла ў ружовым чадзе новага адчування. Зарэцкі. // Успрыманне свядомасцю, разуменне; пазнаванне. Паэтычнае адчуванне свету. Адчуеш не рэчаіснасць.
3. Самаадчуванне, стан.