адпа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпаліць.
адпалірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адпаліраваць.
адпалірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Паліруючы, зрабіць што‑н. гладкім, бліскучым. Адпаліраваць шкло, стол, шафу.
адпаліро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адпаліроўваць.
адпаліро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпаліраваць.
адпалі́ць, ‑палкі, ‑паліш, ‑паліць; зак., што.
1. Спаліць частку прадмета. Адпаліць канец бервяна. // Перапаліўшы, аддзяліць. Адпаліць кавалак вяроўкі.
2. Спец. Апрацаваць тэрмічным спосабам метал, шкло, каб надаць ім неабходныя якасці.
3. перан. Зрабіць, сказаць што‑н. нечаканае. [Алесь:] «Ці мала што можа адпаліць вораг у апошнюю хвіліну». Броўка. — А ты чаго з лесу ад мяне ўцякаў? — звярнуўся незнаёмы да Грышкі. — Спужаўся вас, дык і ўцякаў, — адпаліў, не думаючы, Грышка і перавёў свой погляд на бацьку. Чарот.
•••
Адпаліць штуку — зрабіць што‑н. недарэчнае, непатрэбнае.
адпало́сквацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адпаласкацца.
2. Зал. да адпалоскваць.
адпало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адпаласкаць.
адпало́ць, ‑палю, ‑полеш, ‑поле; зак., што і без дап.
1. Правесці на поліве некаторы час. Пяць дзён адпалола.
2. Кампенсаваць працай на праполцы. Аўгіння кароў пасвіла. □ Таццяна за яе дзень адпалола.
3. Прапалоць пэўную плошчу. Адпалоць лён ад дарогі.
4. Кончыць палоць.
адпалу́днаваць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
Кончыць палуднаваць. Адна змена адпалуднавала, пачынае другая.