адмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адмарозіць.
адмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што.
Пашкодзіць на марозе якую‑н. частку цела. [Жанчына:] — Мусіць, нагу адмарозіла: коле, як іголкамі. Асіпенка.
адмата́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адматаць.
адмата́цца, ‑аецца; зак.
Размотваючыся, аслабнуць або аддзяліцца. Вяроўка адматалася.
адмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зматаць, пераматаць на што‑н. частку наматанага; зматаўшы, аддзяліць. Метраў дзесяць жылкі адматалі, астатнюю перавязалі на шпульцы шпагацінай. Жычка.
адмаўле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аднаўляць — адмовіць і адмаўляцца — адмовіцца. // Адмоўны адказ на просьбу, патрабаванне і пад. [Лінкевіч] уяўляў, што яго просьбу можа задаволіць старшыня, і таму зразумеў словы Шаманскага, як адмаўленне. Дуброўскі.
2. Непрызнанне чаго‑н. Сіла рамана [«Трэцяе пакаленне»] Кузьмы Чорнага ў адмаўленні старога і сцверджанні новага, у вялікай мастацкай праўдзе, з якой робіць гэта. Галавач.
3. Тое, што фактам свайго існавання адмаўляе, выключае магчымасць існавання чаго‑н. іншага.
адмаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1. Незак. да адмовіцца.
2. Зал. да адмаўляць (у 2, 3 знач.).
адмаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
1. Незак. да адмовіць.
2. Выступаць праціўнікам чаго‑н.; не прызнаваць існавання, значэння, мэтазгоднасці чаго‑н. Адмаўляць існаванне бога. □ У процівагу В. Дуніну-Марцінкевічу паэт-грамадзяін Ф. Багушэвіч адмаўляў увесь тагачасны, і дзяржаўны лад. Шкраба. Помніць толькі [Сяргей], што ён нешта нігілістычна адмаўляў, і не столькі ад цвёрдага пераканання, колькі ад простай мужчынскай ўпартасці. Шамякін.
3. Абвяргаць што‑н., не згаджацца з кім‑, чым‑н. Да гэтага часу Скуратовіч прызнаўся, што некалькі разоў бачыўся з Толікам, але адмаўляў удзел сына ў забойствах. Чорны. [Уладзік:] — А таму нам [настаўнікам] трэба дагаварыцца загадзя; як трымацца на допыце, што казаць, а пра што маўчаць або адмаўляць зусім, каб не было супярэчлівых паказанняў. Колас.
адмаўча́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Прамаўчаць, ухіліўшыся ад адказу, гутаркі. Мяне сустрэлі рогатам і крыкамі: «Раскажы, як ты хадзіў на спатканне!» Я адмаўчаўся. Шамякін.
адмаха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Тое, што і адмахнуцца.
•••
Махалам не адмахнуцца — ніякімі сіламі не прымусіць адчапіцца.