адкалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Аддзяліць, калупаючы; адкрышыць, адарваць пазногцем, пальцам ці якой‑н. прыладай. Антон нервова пальцамі адкалупаў нейкую карынку на зрубе. Грамовіч.
адкалу́пвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкалупваць.
адкалу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкалупаць.
адкалупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.
Разм. Аддзяліць, укалупнуўшы; адкалупнуць. Паклаўшы люльку, выняў [дзядзька] скалку, Адкалупіў ён цыру галку І гасіць крэсівам. Колас.
адкалу́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкалупіць, адкалупнуць.
адкалу́плівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адкалупліваць.
адкалу́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адкалупіць.
адкалупну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., чаго.
Аднакр. да адкалупваць. Красак нахіліўся над узаранай зямлёй, ад скібы адкалупнуў невялічкі .. [камячок], панюхаў, працягнуў аграному. Стаховіч.
адкамандзірава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адкамандзіраваць.
адкамандзірава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адкамандзіраваць.