Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аддзе́л, ‑а, м.

1. Падраздзяленне ў структуры якой‑н. установы або прадпрыемства. Аддзел кадраў. Планавы аддзел. Раённы аддзел народнай асветы.

2. Адна з частак, на якія падзяляецца што‑н. цэлае на аснове пэўных прыкмет. Аддзелы галаўнога мозгу.

3. Састаўная частка чаго‑н. (магазіна, музей, выстаўкі), дзе знаходзяцца аднародныя прадметы. Аддзел беларускага жывапісу. Галантарэйны аддзел.

4. Раздзел у навуцы, прысвечаны пэўнаму колу пытанняў. Генетыка — аддзел біялагічнай навукі. // Раздзел у газеце або часопісе, у якім змяшчаюцца артыкулы, аб’яднаныя тэматычна. Літаратурна-крытычны аддзел газеты.

5. Уст. Выдзелены бацькам сыну надзел зямлі. Мікодым, як большы сын, па спрадвечнай завядзёнцы пайшоў на аддзел і паставіў сабе хату не поруч з бацькавай, а ў другім, канцы водруба. Сабаленка.

аддзе́лены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аддзяліць.

аддзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. аддзёр, ‑дзерла; зак., што.

Тое, што і ададраць.

аддзеясло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Утвораны ад дзеяслова. Аддзеяслоўны назоўнік.

аддзёўбваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аддзяўбці.

аддзіма́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да аддзімаць.

аддзіма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Адносіць назад або ўбок павевамі ветру. Вецер аддзімае крысы паліто. // Раз-пораз выдыхаць ротам паветра ў часе сну або ў стане фізічных перагрузак. А Лёва, стоячы побач з тэлефоннай будкай, толькі пацее ды аддзімае. Брыль.

аддзіра́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ададрацца.

2. Зал. да аддзіраць.

аддзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ададраць, аддзерці.

аддзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дзьмухаючы, здзьмухнуць.