адві́нчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да адвінчваць.
адві́нчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адвінціць.
адвіса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адвіснуць.
адві́слы, ‑ая, ‑ае.
Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы. Апоўдні.. [Наталя] села на адвіслую ралу стагодняга дуба, абняла рукою галіну, прыпёрлася плячыма да ствала і задрамала. Чорны. Дуброўскі быў яшчэ малады чалавек, вельмі паўнацелы, з гладзенькай адвіслай складкай пад падбародкам. Мележ.
адві́снуць, ‑не; пр. адвіс, ‑ла; зак.
Адцягнуцца, апусціцца ўніз; звіснуць. У Стафанковіча адвісла губа, і ён ледзьве выгаварыў: — То ратуйце хлопца, лячыце яго! Чорны. Быў Аніс ужо слабы, шчокі адвіслі, а замест багатай некалі барады тырчаў рэдкі і белы пушок. Хомчанка.
адвіта́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з адвітаннем; выкліканы адвітаннем, расставаннем; развітальны. Адвітальныя поціскі рук. Адвітальная песня.
адвіта́нне, ‑я, н.
Абмен адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні; апошняя сустрэча перад разлукай; развітанне. І застаўшыся адна. .. [Галена] адразу зразумела, што гаварыла Бушмарава маўклівасць на адвітанні і ссунутыя бровы. Чорны. «Суліко» на адвітанне Праспявай мне, Генацвале. Купала.
адвіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка. // Адказаць на адвітанне.
адві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да адвітацца.
адві́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адвіць.